У Гародні паказваюць літоўскія “Адлюстраванні Свабоды”
На выставе, што адкрылася ў гарадзенскай выставачнай зале пад назвай “Адлюстраванні Свабоды”, сем літоўскіх майстроў паказваюць свае лепшыя працы. Менавіта тут можна ўбачыць габелены і бацік, прадметы ўжытку з вышыўкай.
Працы паказваюць нацыянальныя літоўскія традыцыі і тое, як яны пераплятаюцца з міжнароднымі тэндэнцыямі сучаснага мастацтва тэкстылю. Усяго на выставе некалькі дзzсяткаў працаў. А ўсе майстры, што іх рабілі, уваходзяць у Саюз мастакоў Літвы.
Пра тое, што прывезлі ў Гародню літоўскія майстры, распавядае адзін з удзельнікаў, лаўрэат нацыянальнай прэміі Літоўскай Рэспублікі Феліксас Якубаўскас:
– У асноўным прадстаўленыя творы, вытканыя ў тэхніцы габелену, змешаныя, таксама ёсць тры батыкі і адзін – вышыўка на метале крыжыкам. З сярэдніх вякоў габелены з’яўляліся карцінамі, іх праектавалі мастакі-жывапісцы. Яны самі не ткалі, а аддавалі ў майстэрні, дзе і стваралі сапраўдныя жывапісныя карціны. Таму гавораць, што габелены – гэта жывапіс ніткамі.
Арганізатарамі экспазіцыі стала Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі, Рада па культуры Літоўскай Рэспублікі, Саюз мастакоў Літвы. А на адкрыццё прыйшлі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, мастакі і простыя жыхары гораду над Нёманам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня