Беларусы Швецыі салідарызуюцца з землякамі
„Эканамічныя і палітычныя санкцыі сталі пытаннем нумар адзін для беларускай дыяспары ў Швецыі. У часе акцый салідарнасці з Беларуссю абмяркоўваюць магчымасці для абмежавання супрацы краіны з беларускім рэжымам у часе сваіх сустрэч”, – распавяла Леся Руднік:
– Напрыклад, магу падзяліцца адным поспехам. Шведскае тэлебачанне зняла беларускіх журы з конкурсу свайго музычнага конкурсу, які звычайна праводзіцца перад Еўрабачаннем, Melodifestivalen. Гэта заслуга беларусаў, якія шчыльна з гэтым працавалі.
Леся Руднік адзначыла, што яшчэ адное важнае пытанне, якое ўздымаецца на сустрэчах ды акцыях салідарнасці – гэта наяўнасць больш чым трох соцень палітвязняў у Беларусі. Беларусы Швецыі намагаюцца зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы іх блізкім і родным.
Беларускае Радыё Рацыя