У кватэры анархістаў Касінеравых правялі ператрус
Днём 8 красавіка ў менскай кватэры Вячаслава і Марыны Касінеравых прайшоў ператрус, падчас якога апісалі маёмасць, у тым ліку прынтар і канапу.
Вячаслаў Касінераў расказаў на Facebook, што капітан юстыцыі Малашчанкаў са Следчага камітэта Маскоўскага раёна нібыта заявіў, што «мае гонар прайсціся да прыпынку з маці Касінерава».
Марына і Вячаслаў Касінеравы — актывісты анархісцкага руху Беларусі, іх не раз каралі за палітычныя акцыі. У 2017 годзе Вячаслава паўтара месяца трымалі за кратамі, а пасля аштрафавалі за пятлю на шыі помніка «царскаму гарадавому» ў Менску. Цяпер Марына і Вячаслаў за межамі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя