Мікалай Казлоў: Закон абсалютна не працуе



Катаваннямі назваў умовы ўтрымання арыштаваных па палітычных матывах у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ў Менску старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы падпалкоўнік крымінальнага вышуку Мікалай Казлоў.

Напярэдадні ён адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту. Па яго словах, у ЦІПе ўжо склалася цэлая сістэма катаванняў:

– І хлорку вылівалі высокай канцэнтрацыі, такой, што людзі задыхаліся, ледзь не гублялі прытомнасць. Усё гэта было. 15 сутак усе людзі, якія знаходзяцца ў ЦІПе, праходзяць праз катаванне. Іх катуюць, утрымліваюць у нечалавечых умовах увесь час утрымання. Перапоўненыя камеры, людзі вымушаныя былі спаць на падлозе, пад ложкамі, на лаўках, на сталах, седзячы. Закон які-небудзь у адносінах да палітычна арыштаваных не працуе абсалютна.

А супрацоўнікі цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, якія арганізуюць катаванні, спасылаюцца на ўказанні „зверху”, – кажа Мікалай Казлоў. І ён рэгулярна нагадваў супрацоўнікам, што яны здзяйняюць злачынствы, за якія прыйдзецца адказаць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя