25 дзён арышту – за шпацыр пад бела-чырвонымі парасонамі



У судзе Цэнтральнага раёна Менска судзілі затрыманую напярэдадні ў Прылуцкай Слабадзе сям’ю Міхайлавых, піша тэлеграм-канал «Вясна назірае». Раней у сям’і правялі ператрус.

Па словах менскай міліцыі, затрыманыя — «актыўныя ўдзельнікі флэш-мобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў», а «падчас санкцыянаванага агляду домаўладання выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэставай».

30-гадовую Юлію Міхайлаву затрымалі ўжо шосты раз са жніўня. Абвінавачанне складалася з таго, што 6 красавіка Юлія з 18:05 па 18:20 удзельнічала ў несанкцыянаваным шэсці ў складзе групы з 10 чалавек «з мэтай выказвання свайго грамадска-палітычнага настрою».

У якасці доказаў віны на судзе прадставілі фота Tut.by.

Беларускае Радыё Рацыя