Канчаткова роўмінг паміж Беларуссю і Расеяй адменяць да канца года



Тарыфы на сотавую сувязь паміж Беларуссю і Расеяй ужо зніжаныя ў сем разоў, а канчаткова роўмінг адменяць да канца гэтага года. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў паводле вынікаў пасяджэння групы высокага роўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае інфармацыйна-аналітычны партал soyuz.by.

” Да канца года павінны выйсці на той кошт, які зусім не адрозніваецца паміж тэлефанаваннямі ўнутры Беларусі і ўнутры Расеі ад тэлефанаванняў адзін аднаму з адной і другой краіны”, —сказаў Мезенцаў.

Перамовы пра адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расея вядуць з 2017 года. Тэрміны адмены неаднаразова пераносіліся.

Беларускае Радыё Рацыя