Украіна і Польшча тэрмінова абмеркавалі пагрозы бяспецы ў рэгіёне з поўначы і ўсходу



Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы Дзмітро Кулеба і Збігнеў Раў правялі ў Кіеве тэрміновую сустрэчу.

«Абмяркоўвалі пагрозы бяспецы ў Еўропе ў сувязі з эскалацыяй напружанасці ўздоўж паўночнай і ўсходняй мяжы Украіны і ў акупаваным Крыме, а таксама будаўніцтва трубаправоду «Паўночны паток-2», — паведамляецца на афіцыйнай старонцы Міністэрства замежных спраў Польшчы ў Twitter. Польскі міністр запэўніў, што Украіна — не самотная ў абароне свайго суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці межаў.

Пазней прэсавая служба Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што Дзмітро Кулеба і Збігнеў Раў дамовіліся кансалідаваць дзеянні па міжнароднай падтрымцы Украіны ў супрацьдзеянні расейскай агрэсіі, а таксама паглыбіць вайскова-палітычную супрацу. Асобна на сустрэчы абмеркавалі будучае старшынства Польшчы ў АБСЕ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: twitter.com/DmytroKuleba