Ціханоўская выйдзе ў народ і адкажа на пытанні беларусаў
Офіс экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай абвясціў, што сёння, 9 красавіка, лідар прыхільнікаў пераменаў «выйдзе ў народ» і пагутарыць з грамадзянамі Беларусі.
Як паведамляецца, а 18 гадзіне, «Святлана Ціханоўская правядзе стрым на сваім youtube-канале і адкажа на пытанні беларусаў». Адзначаецца, што сваё пытанне палітыку зможа задаць кожны, хто напіша чат-робату Офіса Ціханоўскай (@AskOffice_Bot), альбо ў каментарах пад трансляцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя