Прысуд блогерам Кабанаву і Пятрухіну агучаць 14 красавіка
Вынясенне прысуду берасцейскім блогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву адклалі на наступны тыдзень.
Раней пракурор запрасіў па 3 гады калоніі для кожнага. Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і абразе прадстаўніка ўлады. Пятрухіна таксама абвінавацілі ў абразе суддзі.
9 красавіка павінны былі агучыць вердыкт у іх справе, аднак суддзя Краўчанка заявіла, што зробіць гэта на наступным тыдні, 14 красавіка.
Блогераў за «кепскія паводзіны» на першым працэсе пазбавілі права апошняга слова. Іх інтарэсы цяпер прадстаўляюць адвакаты.
Беларускае Радыё Рацыя