Пададзена заяўка на правядзенне “Чарнобыльскага шляху”
У Менску адбылося паседжанне аргкамітэту па правядзенні традыцыйнага “Чарнобыльскага шляху”, прымеркаванага да 35-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года.
Па словах старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Зміцера Кучука, удзельнікі аргкамітэту падрыхтавалі заяўку на правядзенне мерапрыемства і падалі яе ў Менгарвыканкам:
– Прымалі ўдзел прадстаўнікі партыі БНФ, сацыял-дэмакратычнай партыі, партыі „Зялёныя”, таксама быў прадстаўнік Штабу Святланы Ціханоўскай і Руху “За Свабоду”. Падпісалі заяўку: ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Зміцер Кучук – ад партыі “Зялёныя” і Людміла Волкава – прадстаўніца Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Заяўку мы падаём і чакаем вынікі ад Менгарвыканкама.
Таксама накіраваны дакументы ў міліцыю, „Зеленбуд” і хуткую дапамогу, – сказаў Зміцер Кучук.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: Антон Сурапін