Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы абмеркаваў з Дзярждэпам ЗША сітуацыю палякаў у Беларусі
Статс-сакратар Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі абмеркаваў з галоўным дарадчыкам дзяржсакратара ЗША Дэрэкам Чолетам сітуацыю палякаў у Беларусі.
Шчэрскі паведаміў у сетцы Twitter, што размова была грунтоўнай і плённай. Акрамя сітуацыі ў Беларусі, палітыкі абмеркавалі тэму бяспекі Украіны і рэгіёну ў сувязі з пагрозай з боку Расеі, пытанне газаводу «Паўночны паток – 2» і ініцыятыву Рэгіёну трох мораў.
Фота: Prezydent.pl