Чарговы лаўрэат „Глінянага Вялеса” – Артур Клінаў



У Беларусі названа імя лаўрэата чарговай літаратурнай прэміі.

Аргкамітэт літпрэміі “Гліняны Вялес” у свой сёлетні шорт-ліст уключыў 8 кніг. Сярод кандыдатаў на ўзнагароду былі такія вядомыя пісьменнікі як Віктар Марціновіч, Леанід Дранько-Майсюк, Павел Севярынец, Сяргей Балахонаў. І толькі сёння, 10 красавіка, стала вядома назва кнігі, якую адзначыла прэмія.

Гэта – раман “Локісаў”, аўтарства Артура Клінава.

Кажа сакратар прэміі Андрэй Новікаў:

– Пасля доўгіх дыскусій сёлетнім лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” стаў Артур Клінаў за кнігу “Локісаў”.

РР: І чаму гэтая кніга спадабалася арганізатарам прэміі?

– Гэтая кніга ідэальна ўпісваецца ў фармат прэміі “Гліняны Вялес”. Бо падзеі адбываюцца ў рэгіёне, прычым у нашым рэгіёне – поўначы Беларусі. У сюжэце скарыстаныя мясцовыя легенды, вельмі старыя, яшчэ з язычніцкіх часоў. І па мастацкіх якасцях кніга знаходзіцца на ўзроўні. Мы яе з задавальненнем прачыталі.

Артур Клінаў вядомы не толькі як пісьменнік і аўтар славутых раманаў “Шалом” і “Шклатара”, але таксама як мастак і стваральнік арт-вёскі Каптаруны ў Пастаўскім раёне. Тут штогод ладзяцца літаратурныя фестывалі, мастацкія пленэры і нават тэатральныя выступы.

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2020 год:

Сяргей Балахонаў. “Бог кахання Марс”. Мінск, “Янушкевіч”.

Міхал Бараноўскі. “Volumen.2”. Мінск, “Медысонт”.

Вольга Гапеева. “Словы якія са мной адбыліся”, Менск, “Галіяфы”

Леанід Дранько-Майсюк. “…Усе бачылі нястачу віна”. Мінск, “Кнігазбор”.

Артур Клінаў. “Локісаў”. Мінск, “Логвінаў”.

Віктар Марціновіч. “Рэвалюцыя”. Мінск, “Кнігазбор”.

Павел Севярынец. “Беларусалім. Сэрца сьвятла”. Дніпро, Т. Середняк.

Людміла Шчэрба. “Я пакідаю сонца тут…”. Менск, “Кнігазбор”

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя