Праваабарончая статыстыка рэпрэсій з пачатку выбарчай кампаніі



Зараз праваабаронцам вядомыя 1038 фігурантаў крымінальных спраў палітычнага характару, якія знаходзяцца пад следствам або ўжо асуджаныя. Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца ўсе імёны.

Вядома пра 522 зняволеных па справах палітычнага характару. 352 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі. Са жніўня 2020 года распачата 2407 спраў “экстрэмісцкай накіраванасці”. Пад “экстрэмісцкай накіраванасцю” цяпер разумеюцца справы палітычнага характару.

За апошні месяц пачыналіся новыя справы, арыштоўвалі новых людзей. За кратамі застаюцца 11 журналістаў, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій.