У шпіталях Польшчы знаходзіцца 33 460 пацыентаў з COVID-19



Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у шпіталях знаходзіцца 33 460 пацыентаў з COVID-19. Гэта на 707 менш, чым учора. 3459 пацыентаў падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, што на 86 больш, чым учора.

За апошнія суткі выздаравела 28 236 пацыентаў. З пачатку пандэміі выздаравела 2 171 301 чалавек.

На каранціне знаходзяцца звыш 394 тысяч чалавек.

За апошнія суткі былі пацверджаны 21 703 новыя выпадкі заражэння каронавірусам. Памерлі 245 чалавек, 171 з якіх мелі хранічныя захворванні.

polskieradio.pl