Выявы знакамітых берасцейцаў з’явяцца на фасадах дамоў?
Выявы знакамітых жыхароў горада могуць з’явіцца на цэнтральных вуліцах Берасця. Берасцейская мастачка Марыя Рэдзько пачала працу над праектам „Горад у асобах”. Маладая творца адзначыла, што малюнкі разам будуць ствараць адзін турыстычны маршрут:
– Гэтыя партрэты будуць размешчаны на пакуль яшчэ не абраных сценах горада. Я проста зрабіла серыю – такую падборку фотаздымкаў. Шчыра кажучы хаатычна пакуль размяшчала на іх, я думаю, што пасля на мастацкім савеце ў гарвыканкаме мы ўжо будзем разам вызначаць такі турыстычны маршрут, па якім можна было б прасачыць рух гэтых карцін.
Сярод выбітных землякоў у праекце маладой мастачкі Марыі Рэдзько – асістэнт Эйнштэйна, сааўтар тэорыі адноснасці Якаў Громер, выбітны тэрапеўт, доктар медыцыны Раман Лурыя і стваральнік першых мадэляў „Масквіч” Хаім (Яфім Язэпавіч) Мастбаум. Агулам на сцэнах дамоў у цэнтры Берасця з’явяцца партрэты сямі асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце