На Меншчыне на вайсковыя зборы прызвалі каля 2 тысяч чалавек
Сёлета ў Менскай вобласці на розныя ваенныя зборы было прызвана каля 2.000 грамадзян, 14 афіцэраў запасу – на ваенную службу па прызыве; больш за 17 тысяч ваеннаабавязаных прынятыя на вайсковы ўлік. Такія звесткі апублікаваны прэс-службай Міністэрства абароны да 103-годдзя з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў Беларусі.
У апошнюю восеньскую прызыўную кампанію ваеннымі камісарыятамі Менскай вобласці было прызвана на тэрміновую ваенную службу каля 1.800 маладых людзей, больш за 150 грамадзян вобласці скарысталіся кантрактнай сістэмай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: intex-press.by