Арцём Праскаловіч пра канцэпцыю рэабілітацыі ахвяр палітрэпрэсій



У нашым эфіры пабываў юрыст, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч. Ён з’яўляецца суаўтарам канцэпцыі рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

– Канцэпцыя выцякае з патрабаванняў беларускага народу, якія ні куды не сышлі, па неабходнасці спынення гвалту, вызвалення палітычных вязняў. Акрамя палітычных вязняў у Беларусі на сённяшні дзень дзясяткі тысяч людзей, за 27 гадоў устанаўлення рэжыму, мы мяркуем, што больш за сто тысяч, напэўна на сотні тысяч ідзе, якія ў тым ці іншым выглядзе таксама пацярпелі, былі звольненыя, былі адлічаныя, ім не аказвалася ніякая неабходная медыцынская дапамога, іх правы парушаліся іншым чынам. Канцэпцыя, як базавы дакумент, прадугледжвае асноўныя падыходы да тых дзеянняў, якія могуць быць прызнаныя палітычнымі рэпрэсіямі, кола асоб, якія прызнаюцца пацярпелымі ад рэпрэсій, ці іх родныя і члены сям’і, асабліва, калі гэтыя людзі загінулі ад рук рэжыму. Яна прадугледжвае асноўныя накірункі па якіх можа весціся дапамога такім асобам: праўная, медычная, псіхалагічная, сацыяльныя нейкія гарантыі, магчыма матэрыяльныя выплаты. Прадугледжваецца стварэнне Нацыянальнай камісіі для разгляду адпаведных пытанняў і фонду выплаты пацярпеўшым. Таксама нейкія накірункі пра тое, што неабходна ўвекавечваць памяць ахвяр рэпрэсій, праводзіць асветніцкія, адукацыйныя праграмы на гэты конт.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: zviazda.by