Украіна не плануе наступу на Данбасе



Кіеў не плануе наступ на Данбасе, заявіла прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Юлія Мендэль у эфіры тэлеканала «Дом», піша РБК

«Галоўнакамандуючы нашай арміі ўжо заявіў, што паведамленні пра нібыта наступ Украіны на Данбас — гэта поўная лухта і дэзінфармацыя. Украіна не можа наступаць на сваю ж тэрыторыю і не можа змагацца са сваімі людзьмі», — сказала Мендэль. Яна адзначыла, што сёлета баланс на Данбасе быў парушаны, бо з пачатку года ў рэгіёне ўжо загінулі 26 украінскіх вайскоўцаў. За апошнія шэсць месяцаў 2020 года, калі выконваўся рэжым цішыні, было пяць загінулых з боку Украіны, сказала Мендэль. «Але наша ўстойлівае перакананне — да міру павінны весці толькі перамовы. Менавіта таму мы дамагаемся перамоваў «нармандскага фармату» і будзем рухацца да міру ўсімі магчымымі дыпламатычнымі спосабамі», – сказала прэс-сакратар.

Беларускае Радыё Рацыя