За наезд на сілавікоў судзяць інжынера, яму пагражае да 25 гадоў турмы



Менскі гарадскі суд пачаў разглядаць крымінальную справу аб наездзе на міліцыянтаў 11 жніўня 2020 года. Паводле следства, падчас пратэставай акцыі кіроўца накіраваў аўтамабіль у групу байцоў унутраных войскаў МУС, у выніку пацярпелі пяць сілавікоў.

У жалезнай клетцы — 25-гадовы Ціхан Восіпаў. Нарадзіўся ў Клімавічах, мае вышэйшую адукацыю, да ўзяцця пад варту працаваў інжынерам. Жанаты, раней судзімы не быў.

Мужчыну абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: удзел у масавых беспарадках, замах на жыццё супрацоўнікаў унутраных спраў, ілжывы данос. Сукупна яму пагражае да 25 гадоў зняволення. Абвінавачаны прызнаў віну часткова.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by