Беларускія рабочыя ствараюць свой рух і платформу ў інтэрнэце



Актыў беларускіх рабочых, незалежных прафсаюзаў і дыяспар запускае свой рух і платформу «Рабочы рух». Яго мэта — падрыхтаваць агульнанацыянальны страйк, які, як перакананыя рабочыя, з’яўляецца самым дзейсным і бяспечным механізмам для выражэння пратэсту і ціску на рэжым. Пра стварэнне новага руху абвясціла Святлана Ціханоўская. Рух рабочых мае сваю платформу stachka.org ,   якая ўжо працуе ў тэставым рэжыме і будзе гатовая да публічнага запуску ў бліжэйшы час, паведамляе Ціханоўская. Яна заклікае рабочых далучацца да руху, а ўсіх астатніх — падтрымліваць іх працу.  «Цяпер ёсць вопыт страйку, сувязі паміж ключавымі прадпрыемствамі, выразны план і падтрымка дыяспар па ўсім свеце — менавіта для таго, каб рыхтавацца да агульнанацыянальнага страйку», – сказала Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Сяргей Гапон / AFP