Наталля Васілевіч: У «скандала» з іконамі ў Гародні – беларускі след



Незарэгістраваны рух «Инфоспецназ» публічна заявіў пра тое, што іконы гарадзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора «правакуюць нянавісць да мінулага».

Ці варта шукаць у гэтым «расейскі след» разважае тэолаг, дырэктар Цэнтра “Экумена” Наталля Васілевіч:

– Для кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царквы гэтыя іконы – норма. Яны на афіцыйным роўні кананізавалі гэтых святых – выявы, якія знаходзяцца ў Гарадзенскім кафедральным саборы. Іх кананізаваў Сабор Рускай праваслаўнай царквы. Такія ж іконы можна знайсці паўсюдна ў Расеі. Руская праваслаўная царква ніколі не будзе выступаць супраць такіх іконаў. След тут і беларускі, і настальгічны, паколькі Лукашэнка – савецкі лідар, для яго праблемы з гэтымі іконамі пачаліся 15 год таму.

Іконы, на якіх чырвонаармейцы і супрацоўнікі НКВД забіваюць святароў, размешчаны ў гарадзенскім храме з 2007 года. Ідэя напісання належыць архібіскупу Арцемію, стварыў абразы Антоній Дайнэка.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Наталлі Васілевіч і з агульнага доступу