Менчанку аштрафавалі на 2.610 рублёў за шпацыр у чырвона-белай вопратцы



 Суд Кастрычніцкага раёна Менска аштрафаваў менчанку за шпацыр у цэнтры горада ў Дзень Волі ў вопратцы белага і чырвонага колераў.

Як адзначаецца ў тэлеграм-канале праваабарончага цэнтра „Вясна”, затрыманне 42-гадовай Ірыны Бянькоўскай 25 сакавіка трапіла на відэа відавочцаў. Яе даставілі ў Кастрычніцкае РУУС і склалі пратакол паводле артыкула 24.23 КоАП за пікетаванне, пасля чаго адпусцілі дадому.

12 красавіка жанчына прыйшла ў суд па позве, дзе яе справу разгледзела суддзя Вольга Няборская. На судзе дапыталі сведку-міліцыянера, які сцвярджаў, што „Бянькоўская ўзяла ўдзел у мітынгу, знаходзячыся ў групе людзей, і выказвала сваё стаўленне да дзейнай улады”.

Суддзя прызнала жанчыну вінаватай і пакарала штрафам у 90 базавых велічынь (2.610 рублёў).

belapan.by