14 красавіка будзе вынесены прысуд блогерам Пятрухіну і Кабанаву
Ужо заўтра, 14 красавіка, у Магілёве будзе вынесены прысуд берасцейскім блогерам Аляксандру Кабанаву і Сяргею Пятрухіну. Суддзя – Вольга Краўчанка.
Грамадскія дзеячы не будуць прымаць удзел у судовым паседжанні, яны на яго не дапушчаныя.
Дзяржабвінаваўца Таццяна Амосава запрасіла для блогераў максімальны тэрмін — па 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму. Да таго ж суд хоча абавязаць Сяргея Пятрухіна выплаціць штраф па прыгаворы берасцейскага суда ў памеры 360 базавых (10140 рублёў). Таксама ёсць пазоў амапаўца ў памеры 1,5 рублёў, які ён хоча задаволіць у поўным аб’ёме.
Блогераў абвінавачваюць па частцы першай артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і артыкула 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Дадаткова Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць у абразе суддзі або артыкул 391 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце