Святлана Ціханоўская і Валерый Кавалеўскі правялі анлайн-нараду
Удзельнікі абмеркавалі наступныя крокі ў будаванні новай Беларусі, і далі кароткія справаздачы.
Вырашана сабраць і паказаць міжнародным партнёрам канкрэтныя гісторыі пра катаванні ў Беларусі. Прадстаўнік па эканоміцы Алесь Аляхновіч заявіў, што «як мінімум 50 000 зняволеных у Беларусі выкарыстоўваюць як рабскую сілу – без выканання патрабаванняў па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а таксама адэкватнай аплаты працы (зарплата можа скласці 10 даляраў у месяц). Правы адмовіцца – няма, бо можа быць расцэнена як злоснае парушэнне парадку. Пры гэтым прадукт такога працы рэжым экспартуе ў іншыя краіны, і ім трэба пра гэта ведаць».
– Алесь Аляхновіч рыхтуе дакумент аб эканамічных рэформах, неабходных у Беларусі. У бліжэйшы час Аляхновіч адкажа на пытанні беларусаў у інтэрв’ю на youtube-канале «Краіна для жыцця».
– Прадстаўнік па рэформе Канстытуцыі Анатоль Лябедзька працягвае публічную дыскусію пра часткі праекта Канстытуцыі, у тым ліку з міжнароднай супольнасцю – уключаючы Германію, Аўстрыю, Літву, Польшчу, Чэхію, Украіну.
– Спецпрадстаўнік па выбарах Аляксандр Шлык услед за палажэннямі аб выбарах распрацоўвае канцэпцыю новага Выбарчага Кодэксу, паколькі стары быў прыняты два дзясяткі гадоў таму і даўно састарэў, а шматлікія мадэлі, закладзеныя ў аснову старога кодэкса, паказалі сваю безгрунтоўнасць.
– Прадстаўнік па адукацыі Вольга Шпарага займецца аналізам новай рэдакцыі Кодэкса па адукацыі.
Беларускае Радыё Рацыя