Юрась Меляшкевіч: Імкнемся захаваць статус зарэгістраванай палітычнай партыі
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы як падазраваны па артыкуле 342 КК „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх”. Ён – адзін з заяўнікаў традыцыйнай акцыі – „Чарнобыльскі шлях” да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Таксама партыя мае праблемы з Міністэрствам юстыцыі па працэдуры перарэгістрацыі. Там патрабуюць дакладныя спісы з персанальнымі дадзенымі ўсіх чальцоў, хаця закон такога абавязку на партыі не накладае, прыгадвае намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч. Цяжка прагназаваць, што з гэтага выйдзе далей, кажа ён:
– Ці з’явяцца нейкія прыкметы таго, што гэты ціск ішоў да ліквідацыі партыі, пагроза гэтая ёсць, мы ніколі не абвяргалі. З вуснаў кіраўніка краіны гучалі такія фразы, як па-новаму цяпер будзем жыць і партыйнае жыццё неяк будзе арганізавана па новаму. Са свайго боку мы будзем выконваць і кіравацца дзейсным заканадаўствам дзеля захавання статусу зарэгістраванай палітычнай партыі.
Партыя БНФ, адна з найстарэйшых апазіцыйных структураў. Беларускі Народны Фронт „Адраджэнне” (Партыя БНФ) быў першай альтэрнатывай камуністычнай партыі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя