Затрыманы праваабаронца Аляксандр Вайцешык



У судзе Баранавіцкага раёну і гораду Баранавічы затрымалі мясцовага праваабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка.

Ён рабіў маніторынг судовага працэсу, паведамляе ПЦ „Вясна”. Паводле папярэдняй інфармацыі, Вайцешыка затрымалі за тое, што праваабаронца нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандар, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з’яўляецца ягоным правам.

Суддзя Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі тэлефон, а яго самога затрымалі. Месцазнаходжанне Аляксандра і тое, у чым абвінавачваюць праваабаронцу, высвятляецца.