У Беластоку ўшанавалі памяць Заменгофа
У 104-ю гадавіну з дня смерці Людвіка Лазара Заменгофа жыхары Беластока ўсклалі кветкі да яго помніка.
Урачыстасць адкрыла прадстаўніца Цэнтру імя Заменгофа Кацярына Леванчук-Баранчук:
-Тут, у Беластоку, ён правёў 15 першых гадоў жыцця. І мнагамоўны Беласток натхніў яго на тое, каб прапанаваць свету антыдоту ад непаразумення, на стварэнне міжнароднай мовы – эсперанта.
Ад імя гарадскіх уладаў вянок да помніка Заменгофу ўсклаў намеснік прэзідэнта Беластока Пшэмыслаў Тухлінскі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя