Праваабаронца Аляксандр Вайцешык арыштаваны на 15 сутак



На 15 сутак арыштаваны праваабаронца закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра „Вясна” Аляксандр Вайцешык, затрыманы 14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, паведамляе ПЦ  „Вясна”

14 красавіка Вайцешык рабіў маніторынг судовага працэсу. Яго затрымалі за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага.

Хоць, як паспеў заявіць Аляксандр, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з’яўляецца яго абсалютным правам. Аднак суддзя Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі тэлефон, а яго самога затрымалі.

Паводле якога артыкулу яго асудзілі, пакуль невядома.