Суд па справе Цімы Беларускіх пачнецца 16 красавіка ў Менску
Суд Маскоўскага раёна Менска 16 красавіка пачне судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе аб незаконным абароце гашышу і амфетаміну ў дачыненні Цімы Беларускіх, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда.
У прэс-службе дадалі, што допуск у залу судовага пасяджэнні будзе ажыццяўляцца з улікам супрацьэпідэміялагічных мер.
Выканаўца абвінавачваецца ў набыцці, ужыванні і захоўванні амфетаміну масай 0,0375 г, а таксама ў набыцці гашышу масай 1,9609 г, яго ўжыванні сумесна са знаёмым Крывецкім, які таксама праходзіць па справе як абвінавачаны, перавозцы і захоўванні.
Па матэрыялах справы, маладыя людзі ў снежні 2020 года і студзені 2021-га ў інтэрнэце купілі больш за 1,96 г гашышу. Частку наркотыку ўжылі ў гульнявым клубе ў Менску, а астатняе выявілі супрацоўнікі міліцыі.
У ходзе асабістага вобшуку музыканта праваахоўнікі знайшлі таксама асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — амфетамін.
Сваю віну маладыя людзі прызналі ў поўным аб’ёме.