Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з менскага СІЗА №1



Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з менскага СІЗА №1, паведамляе t.me/nashaniva.

 

Калі выпускалі, сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі, расказалі яе сябры.

Таццяна Гацура-Яворская — адна з арганізатарак выставы-трыб’юту медыкам “Машына дыхае, а я – не”. 6 красавіка ў яе дома правялі ператрус, а яе саму затрымалі.

Яна мама чатырох дзяцей і аўтарытэтны грамадскі дзеяч.