Фонд „Царкоўная музыка” адзначае 25-годдзе
Фонд „Царкоўная музыка” з Гайнаўкі адзначае 25-годдзе. Фонд з’яўляецца адной з найстарэйшых няўрадавых арганізацый на Падляшшы, якая дзейнічае ў галіне культуры.
Самымі знакавымі мерапрыемствамі з’яўляюцца: Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка”, інтэграцыйныя Белавежскія сустрэчы „Пэрэточэ”, „Сустрэчы з арыяй”, праект сустрэчаў у Чарлёнцы „Пагаворым пра…” ды іншыя, кажуць дырэктар фонду Мікалай Бушко і дырэктар офісу фонду Ірэна Парфенюк:
– Цэнтр прамоцыі рэгіёну „Чарлёнка” з’яўляецца месцам нашай працы, з’яўляецца месцам, дзе нараджаюцца ідэаі, дзе рэалізуюцца ідэі праектаў, якія мы зрэалізавалі напрацягу 25-ці гадоў.
– Наш фонд з’яўляецца адным з найстарэйшых з існуючых на Падляшшы.
Чакаецца, што ў гэтым годзе фонд „Царкоўная музыка” зможа правесці 19-тыя ітэграцыйныя сустрэчы „Пэрэточэ”, а таксама 40-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка” нягледзячы на пандэмічныя абмежаванні.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя