Акустыка: Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»



@by_culture запрашае на наступную імпрэзу анлайн-фэсту #АртыстыПерамогі, і гэтым разам нас чакае канцэртная праграма «Актуальны сонцаварот» выбітнага беларускага музыкі, лідара папулярнага гурта «Палац», кампазітара, фалькларыста, культуролага Алега Хаменкі.

Сонцаварот — час калі дзень і ноч маюць амаль аднолькавую працягласць. У такія часы, традыцыйна, людзі ўзгадваюць самыя важныя вобразы і каштоўнасці. Гэта дазваляе або аднавіць спадзяванні, або падвесці вынікі. Далучайцеся!

Пачатак: 17.04 (20:00)