Таццяна Грыневіч: Гэта абсурдна, чалавек спявае песні, а яго хапаюць
Таццяна Грыневіч – беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень. Яна грала на пратэстных вечарах у жніўні. Пасля разгонаў пратэстаў і ціску на музыкаў была вымушаная выехаць з Беларусі.
Таццяна расказала, як праходзілі музычныя вечары на пратэстах і як людзі рэагавалі на народныя спевы:
– Былі спеўнікі “Годныя песні”, мы раздавалі іх. І ўжо падглядаючы словы, людзі за колькі разоў вывучвалі і “Пагоню”, і “Магутны Божа”, і “Муры”… Усе гэтыя песні спяваліся кожны вечар. Большасць людзей бачыла такое дзейства ўпершыню, вось такія народныя гулянні. І, канешне ж, радыя былі.
РР: Чаму вы вырашылі з’ехаць з Беларусі?
– Таму што бачыла, што ўжо музыкаў пачалі браць. Гэта абсурдна, чалавек спявае песні, а яго хапаюць.
Цяпер Таццяна Грыневіч жыве ў Турцыі. Яна працягвае ладзіць музычныя вечары беларускай народнай песні праз зум-канферэнцыі.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя