У Андрэя Шарэнды — ператрус і крымінальная справа
У Андрэя Шарэнды — ператрус і крымінальная справа. Да мужа палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк у суботу вечарам прыйшлі з ператрусам.
Паліна, маці дваіх дзяцей знаходзіцца ў СІЗА з 3 студзеня як абвінавачаная па крымінальнай справе („гвалт альбо пагроза гвалту міліцыянту”).
Яна раней казала пра катаванні ў засценках. Як стала вядома, на Андрэя Шарэнду пачалі крымінальную справу паводле арт. 361 („заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы”). У той жа час яго не арыштавалі, ён застаецца на волі. Падчас ператрусу ў Шарэндаў канфіскавалі камп’ютары і тэлефоны.
Беларускае Радыё Рацыя