Макей адправіўся ў Швейцарыю
Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей накіраваўся з рабочым візітам у Швейцарыю. Ён возьме ўдзел у 69-й сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
„У фокусе ўвагі — актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня ў сферах дзейнасці контрпартнёраў, беларускі падыход да праблем, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці кожнай з названых арганізацый, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, — гаворыцца ў паведамленні.
У праграме, акрамя ўдзелу ў сесіі, прадугледжаны сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Адханомам Гебрэісусам, генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэнам Тангам, вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Мішэль Бачэлет, прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэрам Маўрэрам.