Масква адказала Празе — высылае 20 дыпламатаў



У адказ на высылку расейскіх дыпламатаў з Прагі – Расея абвясціла персонамі нон грата 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве. Ім загадана да заканчэння дня 19 красавіка пакінуць тэрыторыю краіны.

Раней Прага абвясціла пра высылку 18-ці расейскіх дыпламатаў. Іх падазраюць у датычнасці да серыі выбухаў на складах боепрыпасаў у 2014 годзе ў вёсцы Врбеціцэ Злінскага краю. Чэшская прэса мяркуе, што выбухі павінны былі перашкодзіць пастаўкам боепрыпасаў ва Украіну, дзе пачыналася вайна на Данбасе. Акрамя таго, чэшская паліцыя абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў спецслужбаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. У кастрычніку 2014 года яны былі ў Празе і выязджалі ў Злінскі край.

Нагадаем, гэтых жа людзей падазраюць у атручванні былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы. 

Еўрарадыё