Самую высокую званіцу пабудуюць у Жыровічах
У бліжэйшы час у Жыровічах на Слонімшчыне адбудзецца выязное паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады. Сябры рады разгледзяць пытанні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Пра гэта нядаўна ў Жыровічах сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Падчас паседжання рады будзе весціся гутарка і пра званіцу, якую плануюць там устанавіць. Званы для званіцы ўжо адлітыя ў Расеі і знаходзяцца на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра. Званіца будзе ўстаноўлена ў гонар 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзю Жыровіцкага манастыра. Па задумцы архітэктараў, званіца ў Жыровічах будзе дасягаць больш за 50 метраў у вышыню і стане самай высокай у Беларусі.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара