Войскі РФ разгарнулі ў Крыме палявыя лагеры



Расейскія войскі разгарнулі ў Крыме па меншай меры два палявыя лагеры, сведчаць спадарожнікавыя здымкі мясцовасці, якія апынуліся ў распараджэнні журналістаў нямецкага выдання Der Spiegel.

Фота: Planet Labs Inc

Лагеры, згодна з імі, размясціліся на ўсходзе паўвострава на ўзбярэжжы — за 30 км ад вёскі Марфаўка. На некаторых фотаздымках заўважна, што баявыя машыны шэрагамі стаяць на агароджанай тэрыторыі зусім недалёка ад жылых будынкаў.

Усяго, паводле ацэнак Der Spiegel, там знаходзяцца больш за тысячу адзінак тэхнікі. Абодва крымскія лагеры, дадалі журналісты, мяркуючы па спадарожнікавых фота, з’явіліся там у перыяд паміж 15 сакавіка і 2 красавіка. Першы лагер карэспандэнты Spiegel назвалі “асноўным” — ён больш маштабны, — другі — меншага памеру і размешчаны на захад ад першага.

На працягу некалькіх тыдняў Расея перамяшчае свае войскі да граніц з Украінай.

Беларускае Радыё Рацыя