Выезд за мяжу: што трэба ведаць пра медыцынскую страхоўку?



Нашы радыёслухачы звярнуліся з пытаннем пра тып медыцынскага страхавання, які дапапомжа пры патрэбе атрымаць медычную дапамогу ў Польшчы.

– Выпадак медыцынскага страхавання пры перасячэнні польскай мяжы беларусамі часта перабольшаны, – прызнае наш эксперт. – Варта памятаць, што могуць быць нечаканасці. У гэтым артыкуле я паспрабую адказаць на гэтыя пытанні.

Медыцынскае страхаванне неабходна для атрымання польскай візы. Але дастаткова зрабіць яе, напрыклад, на тыдзень, каб гэтая фармальнасць была выканана. Гэта правяраецца на мяжы разам з зялёнай карты (памежнай) толькі ў час першай паездкі па новай візе, гэта значыць толькі тады, калі персанальныя дадзеныя ўводзяцца ў базу дадзеных польскіх памежнікаў. Практыка такая, што ў большасці выпадкаў на далейшы тэрмін падарожнікі проста такога страхавання не робяць. Фактам з’яўляецца таксама і тое, што большасць беларусаў едзе на адзін дзень па танныя пакупкі ў бліжэйшыя польскія супермаркеты і як мага хутчэй вяртаецца назад. І хоць гэта нядорага, але страты могуць быць несуразмернымі. У выпадку хваробы або няшчаснага выпадку медыцынскае страхаванне можа быць вельмі неабходна. У Беларусі ёсць шмат страхавых кампаній, якія прапануюць свае паслугі, і за разумныя грошы можна купіць такую страхоўку, але вы павінны сачыць за дамовай, у якой, напрыклад, прапануюць страхаванне на год, але з пэўнай колькасцю дзён. Вы можаце купіць такое страхаванне па кошце ад 20 да 38 даляраў (90 дзён, як у візе) тэрмінам на год. Таму варта вызначыць, якое страхаванне і на колькі дзён вам трэба.

Але як яго выкарыстоўваць, калі нешта неспадзяванае адбылося? Пры няшчасным выпадку вы мусіце адразу звязацца са сваёй страхавой кампаніяй (страхавыя кампаніі звычайна падаюць свае нумары тэлефонаў на бланку самой страхоўкі). Адпаведная асоба задасць вам некалькі пытанняў пра краіну, у якой вы зараз знаходзіцеся, пра месца і нават можа падаць спіс бальніц або лекараў, з якімі яны падпісалі кантракт. Калі няма, то гэтая асоба інфармуе пацярпелага пра другі варыянт: сабраць усе рахункі, звязаныя з лячэннем (у замежнай валюце), і перадаць іх пры вяртанні ў кампанію, якая прадала вам страхоўку. Як выглядае справа з вяртаннем грошай, я не ведаю, але я не чуў ніводнага выпадку, каб страхавыя кампаніі адмовіліся аплаціць медыцынскія паслугі ў іншай краіне. Але мы мусім памятаць пра гэту абавязковую ўмову: паінфармаваць страхоўшчыка загадзя па тэлефоне ў любы час дня і ночы (тэлефон гарачай лініі). Такім чынам, мусім мець з сабой мабільны тэлефон з актыўным роўмінгам ці з польскай карткай і грошы на лячэнне.

Беларускае Радыё Рацыя