Еўразвязаўскі пас пры перасячэнні мяжы



Адзін з нашых слухачоў спытаў, якія ўмовы павінны быць выкананы, каб машына з беларускай рэгістрацыяй на мяжы магла скарыстацца калідорам для грамадзян Еўразвязу?

Ці магчыма гэта пры ўмове, што ў машыне едзе адзін з грамадзян Еўразвязу?

Перасячэнне мяжы асобамі, якія карыстаюцца правам на свабоду перамяшчэння (еўрапейскі калідор), прынцып перамяшчэння і спосаб пагранічных праверак рэгулююцца Шэнгенскім кодэксам аб межах.

Ёсць Супольны Кодэкс правілаў, які рэгулюе перамяшчэнне грамадзян праз мяжу, у якім прапісана, што спецыяльныя калідоры выкарыстоўваюцца для грамадзян, якія ажыццяўляюць сваё права на свабоду перамяшчэння.

Вызначэнне “асобаў, якія карыстаюцца правам на свабоднае перамяшчэнне” вызначана ў арт. раздзел 2, пункт 5а Шэнгенскага кодэксу аб межах. Паводле яго, такім правам карыстаюцца грамадзяне ЕЗ і трэціх краін, якія з’яўляюцца чальцамі Еўразвязу і рэалізуюць сваё права на свабоднае перамяшчэнне.

Кажа пра гэта Дырэктыва 2004/38/WE Еўрапейскага парламента і Савета ад 29 красавіка 2004 года аб праве грамадзян Еўразвязу і членаў іх сем’яў свабодна перамяшчацца і пражываць на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕЗ. У адпаведнасці з арт. 3 Дырэктывы 2004/38/WE бенефіцыярамі прынцыпу свабоднага перамяшчэння ёсць ўсе грамадзяне Еўразвязу, якія перамяшчаюцца ў краіну – чалец, грамадзянамі якога могуць з’яўляцца, а таксама члены іх сем’яў, якія суправаджаюць або далучацца да іх.

Агульная выснова палягае ў тым, што права на перасячэнне мяжы калідорам, прызначана для людзей, якія ажыццяўляюць сваё права на свабоду перамяшчэння, не вызначаецца рэгістрацыйным нумарам транспартнага сродку, які перамяшчае падарожнікаў, ці наяўнасцю віду на жыхарства ў адной з краін – чальцоў Уніі, а фактам наяўнасці грамадзянства Еўразвязу ці статусу чальца сям’і.

Так кажуць правілы ЕЗ. Так што дакуманты, або від на сталае жыхарства (карта сталага побыту) не дае права пасажыру на карыстанне калідорам Уніі. Хіба толькі ў нашым аўтамабілі едзе грамадзянін Еўразвязу, які ёсць нашым сваяком. У адваротным выпадку, памежнік заўсёды мае права вярнуць машыну ў агульную чаргу.

На практыцы паласа Еўразвязу шмат гадзін застаецца пустой, у той час як астатнія рухаюцца, як смоўж. Чаму б не выкарыстоўваць гэты пас для вырашэння такой праблемы? Афіцыйна нельга. Гэта было б неадпаведна правілам Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя