Мітынгі «Свабоду Навальнаму!» прайшлі па ўсёй Расеі



21 красавіка па ўсёй Расеі прайшлі акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага. Ён з 31 сакавіка трымае галадоўку ў калоніі, патрабуючы дапусціць да яго запрошаных лекараў з-за боляў у спіне і здранцвення рук і ног.

16 красавіка пракуратура запатрабавала прызнаць экстрэмісцкімі арганізацыі, звязаныя з Навальным. Пасля гэтага паплечнікі палітыка абвясцілі аб усерасейскай акцыі ў яго падтрымку. У розных гарадах у рэгіёнах краіны на вуліцы выйшлі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх тысяч чалавек.

Колькасць затрыманых па ўсёй Расеі перавышае 500 чалавек.

meduza.io