Вольга Мусафірава: Зяленскі палітычна абыграў Пуціна
Добры геапалітычны крок. Так журналістка з Украіны ацэньвае ідэю Уладзіміра Зяленскага сустрэцца з Уладзімірам Пуціным на Данбасе, каб на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца і выпрацаваць стратэгію.
Больш за тое, паводле журналісткі Вольгі Мусафіравай, украінскі прэзідэнт – палітычна абыграў Пуціна, паколькі раней з расейскага боку гучалі такія прапановы пра сустрэчу. І такім чынам, калі зараз ён адмовіцца – гэта можна ўспрыняць, як пэўны знак паразы. Працягвае журналістка, уласны карэспандэнт расейскай «Новай газеты» ва Украіне Вольга Мусафірава:
– З майго пункту гледжання, ён ставіць Пуціна ў дастаткова складаную сітуацыю. Калі той адмовіцца ад гэтай прапановы, то гэта будзе азначаць, што Расея сама прапанавала, а цяпер сама і адмовілася ад таго, каб пабачыць вачыма прэзідэнтаў уласна тую карціну, пра якую яны гавораць. Я лічу даволі моцным гэты геаполітычны крок.
Сваімі заявамі Уладзімір Зялянскі паставіў Пуціна ў сітуацыю, калі нельга адмовіцца. У Крамлі адказалі на прапанову Зяленскага сустрэцца з Пуціным на Данбасе. Маўляў, кіраўніку Расеі пераказалі ідэю ўкраінскага лідара.
Больш на гэту тэму у праекце Месца для прэсы а 21.30 паводле беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ukrinform.ru