Праваабаронца Аляксандр Вайцешык выйшаў на волю
Баранавіцкага праавабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка нечакана выпусцілі на волю. Ён быў асуджаны на 15 сутак.
Аляксандра затрымалі на судовым працэсе 14 красавіка за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хоць, як сцвярджаў праваабаронца, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з’яўляецца ягоным правам. На наступны дзень яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку падчас судовага пасяджэння. На знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і несправядлівага арышту Аляксандар Вайцешык абвясціў галадоўку.
22 красавіка стала вядома, што суд задаволіў ягоную скаргу і праваабаронцу выпусцілі на волю. Ён галадаў усе 8 дзён арышту.
Беларускае Радыё Рацыя