Сезонныя працы: як не быць падманутым



Сезонная праца для многіх беларусаў – гэта магчымасць для паляпшэння сямейнага бюджэту. Многія задаюцца пытаннем: як знайсці працу за мяжой, бо выезд на некалькі месяцаў з дому – гэта шанец на добры заробак. На жаль, гэта таксама вялікая рызыка з-за небяспекі трапіць на махляроў.

Большая частка беларусаў шукае заробку ў Польшчы, але некаторыя едуць далей на захад у пошуках большых грошай. Перспектыва хуткага даходу прыцягвае маладых людзей. І нягледзячы на тое, што шмат каму шанцуе, есць і тыя, для каго паездка за мяжу сканчаецца расчараваннем.

Падманутыя з самага пачатку

Ёсць тыя, “ашуканыя”, які пазбаўляюцца ад мрояў пра вялікія грошы, яшчэ перш чым сесці ў машыну. У гэтым выпадку сцэнар заўсёды аднолькавы. Пачынаецца з таго што на сайце бясплатных абвестак трапляецца абвестка пра сезонныя працы за мяжой. Часам яна можа быць замаскавана пад вядомае агенцтва, а часам зусім не мець назвы фірмы Пасля наладжвання кантакту з працадаўцам прэтэндэнта просяць перавесці аванс на паданы банкаўскі рахунак. Пасля пералічэння грошай кантакт перарываецца, і грошы знікаюць. Такая сітуацыя канчаткова адбівае жаданне далейшых пошукаў працы.

Выглядае гэты сцэнар наступным чынам: фальшывы працадаўца прапануе працу ў Варшаве, Гамбургу, Парыжы, прыкладам для упакоўкі соку. Усе прэтэндэнты павінны заплаціць 12 еўра на яго рахунак як аванс на праезд. Але грошы знікаюць як і праца.

Вярнуцца ў шкарпэтках

Калі вас не падмануць яшчэ перад паездкай, і вы змаглі даехаць да месца працы, гэта не значыць што ўсе надзейна. Бо часам выехаўшыя працаваць вяртаюцца ні з чым. Інтэрнэт поўніцца такімі гісторыямі, якія звычайна суправаджаюцца папярэджаннямі ў дачыненні да канкрэтных асобаў і кампаній.

Сітуацыя ў многіх выпадках выглядае так:

– Калі не выконваеш план, то можа высветліцца, што ты працаваў толькі 5 гадзін замест рэальных 8-мі;

– Пры падпісанні кантракту працадаўцу можа быць дадзены карт-бланш на спыненне дзеяння гэтага пагаднення, ён ня будзе не мець ніякіх праблем з вашым звальненнем;

– Выплата нават праз два тыдні пасля ўстаноўленага тэрміну, калі ўвогуле заплацяць;

– Вас будуць спрабаваць звольніць па любой падставе, а такая падстава знойдзецца заўсёды;

– Супрацоўнік выконваючы адну працу, можа не атрымоўваць інфармацыі што павінен рабіць далей. Многія вырашаюць вярнуцца дадому, а ў гэты час ім налічваюцца штрафы за няяўку на працу ў памеры нават месячнага заробку. Адначасова атрымоўваючы звальненне.

Падобная схема: дрэнныя ўмовы працы і праблемы з выплатай заробнай платы, паўтараецца вельмі часта. Вялікія агенцтвы працы адзначаюць, што, для сезонных прац рызыкі нельга пазбегнуць. Але можна паспрабаваць звесці іх да мінімуму.

Як не патрапіць у пастку?

Парада №1:Прашу шукайце ў буйных правераных агенцтвах. Не давярайце абвесткам якія не ўключаюць адрас офіса агенцтва або нумару тэлефона. Не саромейцеся выкарыстоўваць рэкамендацыі сяброў, якія на ўласным досведзе праверылі надзейнасць канкрэтнага працадаўцы. Высветліце, што пішуць на форумах пра гэту кампанію.

Парада №2: Праверце, ці есць дадзенае кадравае агенцтва ў Нацыянальнай базе агенцтваў занятасці. – Калі яго там няма, не звязвайцеся з ім.

Парада №3: Атрымаеце ўмовы найму ў пісьмовай форме, яшчэ перад выездам.

Парада № 4: Не плаціце грошы, перш чым выехаць – Заканадаўства не забараняе браць плату за пераклад дакументаў ці транспарт, але калі нехта хоча грошай адразу, гэта безумоўна падазрона.

Парада №5: За мяжой вы таксама маеце свае правы. На іх парушэнне можна скардзіцца ў мясцовую паліцыю або інспекцыю працы.

Буйныя агенцтвы выконваюць замовы ад розных працадаўцаў і вярбуюць наёмных супрацоўнікаў у Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы. Забяспечваюць легальнай працай, страхоўкай і дамовай на роднай мове.

Беларускае Радыё Рацыя