Амбасадар ЗША Джулі Фішэр назвала галоўную пагрозу ўлады Лукашэнкі



На думку амбасадара ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, Аляксандр Лукашэнка наўрад ці застанецца ва ўладзе надоўга, калі працягне жорстка распраўляцца з апанентамі.

Яна нагадала, што ў Беларусі тысячы людзей былі затрыманыя, многія апазіцыянеры беглі з краіны або патрапілі ў турму. Фішэр лічыць, што ўлада Лукашэнкі наўрад ці будзе доўжыцца доўга, калі ён не наладзіць кантакт з беларускім народам.

«Цяжка ўявіць, што гэта можа працягвацца ў найбліжэйшай будучыні», – сказала пасол падчас візіту ў Літву, дзе яна плануе сустрэцца з беларускімі прадэмакратычнымі актывістамі. «Дынаміка пратэстаў змяніла давер да рэжыму ў Беларусі. Не веру ва ўстойлівасць урада, які грэбуе воляй народа і так адкрыта яе ігнаруе», – дадала яна.

Па словах Фішэр, у Беларусі ёсць велізарныя эканамічныя магчымасці, аднак у цяперашніх умовах вельмі цяжка ўявіць, як іх можна рэалізаваць.

Беларускае Радыё Рацыя