Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі пытанні аб’яднання Беларусі і Расеі
Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі пытанні аб’яднання Беларусі і Расеі. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, – піша ТАСС.
“Пуцін і Лукашэнка не ставілі за мэту выйсці на прарыўныя дамоўленасці, а абмяркоўвалі бягучыя справы, у тым ліку ў энергетыцы,” – паведаміў Пяскоў. Паводле яго, лідары гаварылі пра супрацоўніцтва ў высока-тэхналагічных галінах, энергетыцы і іншых сферах. Таксама абмяркоўваліся “бягучыя справы”. “Быў звычайны перамоўны працэс, які з’яўляецца неабходным для штодзённага функцыянавання нашых саюзніцкіх адносін”.
Таксама Пяскоў адмоўна адказаў на пытанне, ці ўздымалася на сустрэчы тэма з’яўлення расейскай вайсковай базы ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя