У Жлобіне з’явіўся свой АМАП
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў горадзе пачало дзейнічаць падраздзяленне атраду міліцыі асаблівага прызначэння. На Гомельшчыне гэта першы такі атрад пасля абласнога цэнтру.
На цырымонію прыехаў начальнік УУС Гомельскай вобласці Аляксандар Васільеў, які ад імя міністра ўнутраных спраў падарыў міліцыянтам службовы аўтамабіль.
Як нагадвае гомельскі сайт «Моцныя навіны», у мінулым жніўні Жлобін стаў адным з самых пратэставых райцэнтраў краіны. Тысячы гараджанаў патрабавалі новых выбараў і асуджалі гвалт сілавікоў, на Беларускім металургічным заводзе пачаўся страйк. Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паабяцала выслухаць людзей і за страйк не караць, аднак у лістападзе да актыўных удзельнікаў прыйшлі з ператрусамі. Па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах былі асуджаныя дзясяткі гараджанаў.