Вернікі Праваслаўнай царквы адзначаюць вербную нядзелю



Вернікі Праваслаўнай царквы адзначаюць сёння Вербную нядзелю, ад якой пачынаецца апошні тыдзень Вялікага посту. Вербніца з’яўляецца адным з галоўных хрысціянскіх святаў, якое сімвалізуе ўваход у Іерусалім Ісуса Хрыста для прыняцця пакут і смерці на Крыжы.

Традыцыйна ў цэрквах асвячаюць галінкі вярбы, якія захоўваюць пасля цэлы год як абярэг. Па традыцыі вернікі б’юць адзін аднога асвечанымі вербамі з пажаданнямі дзеля здароўя і дабрабыту: „Не я б’ю — вярба б’е. За тыдзень — Вялікдзень”.

Беларускае Радыё Рацыя