Шэры Кот піша з турмы ў Магілёве



26 красавіка дзень народзінаў святкуе блогер Шэры Кот (Дзмітры Казлоў).  

Прыйшоў ліст з Магілёва, напісаны 16.04. 2021 года. 

У лісце Шэры Кот піша пра суд, які, магчыма адбудзецца ў траўні:

“Калі суд, пакуль яшчэ невядома, адвакат гаворыць, што ніяк не раней, чым у траўні, афіцыйную прычыну (таго, што суд ў Магілёве), называюць, што абласны суд мае такую ж кампетэнцыю, што і Менскі гарадскі, які быццам бы завелены працай, таму абласныя суды часам прымаюць справы”.    

Шэры кот піша: “Ты ўжо, напэўна, даўно ў курсе, што мы ў Магілёве. Ведаю навіна ў інтэрнеце прайшла яшчэ да таго, як на сюды прывезлі”.  

 “Пакуль я яшчэ некалькі дзён у Магілёве, так што лістоў не атрымліваю, а старые, што пісалі мне ў Менск, прыйдуць сюды ў лепшым выпадку праз 2-3 тыдні, калі наогул прыйдуць. З газетамі таксама пакуль нічога, там што я ведаю, што каб яны пачалі прыходзіць патрэбная.  У Менску мне прыходзілі: “Новы Час”, “АіФ”, “Іntex-press”, “Рэгіянальная газета”, “Белорусы и рынок”- гэта найбольш важныя і цікавыя выданні, аднаўленне іх атрымання ў кароткі тэрмін – гэта тое, што важна было бы зрабіць. Спадзяюся, што на новы адрас лісты будуць прыходзіць нават хутчэй, чым на Валадарку, бо тут не так шмат палітзняволеных і няма такой загружанасці цэнзуры. У параўнанні з Валадаркай тут ёсць шмат сваіх плюсаў і мінусаў, але пра гэта депей пагаворым у наступны раз. Спадзяюся, што гэты ліст дойдзе”.

Шэры Кот спадзяецца, што цэнзура ў Магілёўскай турме не так “загружана”, як на Валадарцы, таму лісты будуць даходзіць лепей.

ПІшыце блогеру на новы адрас:

212011 Казлоў Дзмітры Алегавіч, Турма №4, вул. Крупскай 99 А, Магілёў

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ