Пачаўся збор індывідуальных заявак на ўдзел у Кангрэсе даследчыкаў Беларусі



Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым IX Кангрэсе, які адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва).

У 2021 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя.

Тэрмін падачы заявак — да 17 траўня 2021 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету. 

Для падачы заяўкі да 17 траўня 2021 года неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў.

Збор заявак на ўдзел гасцей, журналістаў і на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.

Таксама абвяшчаем аб падаўжэнні збору (да 10 траўня) намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па выніках 2020 года.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 10 траўня 2021 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 2 кастрычніка 2021 года падчас IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

– Гісторыя;

– Гуманітарныя навукі;

– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.

Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

З павагай,

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.